http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155256

FEMEN не агаліліся для Лукашэнкі

12.05.2011

Учора на плошчы Незалежнасьці у Кіеве актывісткі жаночага руху FEMEN правялі чарговую «крытычную акцыю». На гэты раз аб'ектам крытыкі стаў Аляксандар Лукашэнка. Актывісткі жаночага руху пратэставалі супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі і, у прыватнасьці, таго, што сярод рэпрэсаваных ёсьць жанчыны: Ірына Халіп, Натальля Радзіна й Наста Палажанка.

Дзяўчаты з FEMEN зрабілі «жывыя рагаткі» з уласных ног і стралялі зь іх яйкамі й памідорамі ў вялікую выяву Лукашэнкі. Рэдкі выпадак для акцыі FEMEN: дзяўчаты не агаляліся, як робяць звычайна. Зроблена гэта было спэцыяльна, каб данесьці сваю пазыцыю адносна апошняга дыктатара Эўропы ў поўным аб’ёме.  Украінская міліцыя падчас акцыі выяўляла стрыманасьць і талерантнасць да яе ўдзельніц.

кр