http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155275

Эўрадэпутаты ў чарговы раз асудзілі рэпрэсіі ў Беларусі

12.05.2011

Бальшынёй галасоў эўрадэпутатаў Эўрапарлямэнт прыняў чарговую рэзалюцыю ў справе Беларусі. Эўрадэпутаты чарговы раза асудзілі дзеяньні рэжыму Лукашэнкі ў дачыненьні да прадстаўнікоў апазыцыі й актыўнага грамадзтва.

Падчас парлямэнцкіх слуханьняў эўрадэпутаты прыгадалі пра сытуацыю новых палітвязьняў, а таксама пра тое, што рэжым намерваецца зачыніць два незалежныя выданьні - „Нашу Ніву” й „Народную волю”. Эўрадэпутаты зазначалі, што Лукашэнка разумее выключна мову санкцыяў.

Старшыня дэлегацыі ЭП па пытаньніха Беларусі Яцэк Пратасевіч заявіў, што Лукашэнка ўжо ня ў стане кантраляваць ня толькі сытуацыю ў краіне, але і ўласных эмоцыяў, пра што сьведчаць заявы ў бок украінскага кіраўніцтва й старшыні ЭК.

Прысутны на паседжаньні эўракамісар Лашла Андар прыгадаў, што Эўракамісія ад пачатку году ўвяла візавыя санкцыі у дачыненьні да 270 прадстаўнікоў рэжыму й гатовая пашырыць гэты сьпісь у выпадку, калі рэпрэсіўны рэжым ня спыніць сваіх дзеяньняў.
Ён паведаміў, што сёлета ЭК у 4 разы павялічыла дапамогу беларускаму дэмакратычнаму грамадзтву.

У Стразбурзе прагучала дэклярацыя, што ЭЗ надалей  гатовы разьвіваць двубаковыя адносіны зь Беларусьсю, але гэта будзе залежыць ад гатоўнасьці Менска імкнуцца ў дэмакратычным напрамку. 


кр