С. Лаўроў раіць Сырыі не паўтараць лібійскага сцэнара
Расея перасьцерагае перад наступствамі магчымага замежнага ўмяшальніцтва ў Сырыі.
Расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў заклікаў сырыйскую апазыцыю, каб „не паўтарала лібійскага сцэнара” ды не шукала міжнароднай падтрымкі для сваіх імкненьняў.
Масква скептычна ставіцца да апэрацыі міжнародных сілаў у Лібіі. У сакавіку расейцы не падтрымалі рэзалюцыі ААН, якая дазволіла на міжнароднае ўмяшальніцтва ў згаданай краіне.
Расея заблякавала таксама прыняцьцё Радай Бясьпекі ААН заявы на тэму хваляваньняў у Сырыі.
Сырыя – гэта найважнейшых партнэр Расеі на Блізкім Усходзе. Цесныя палітычныя й эканамічныя кантакты між абедзьвюма краінамі выводзяцца з часоў Савецкага Саюза.
Нагадаем, у выніку вулічных хваляваньняў у Сырыі, якія пачаліся ў палове сакавіка, загінула каля 700 чалавек. У турмах апынулася каля 8 тысячаў грамадзянаў.
аз