У прынамсі 89 краінах сьвету свабода слова падвяргаецца абмежаваньням. У як мінімум 98 – выкарыстоўваюцца катаваньні ды іншыя формы перасьледу, - такім чынам сьведчыць штогадовы рапарт Amnesty International.
Арганізацыя правоў чалавека, якая 28 траўня будзе адзначаць сваё 50-годзьдзе, толькі летась зафіксавала выпадкі несправядлівых прасэцаў ажно ў 54 краінах. У турмах 48 краінаў, паводле праваабаронцаў, утрымліваюцца вязьні сумленьня.
Amnesty International зьвяртае ўвагу на тое, што, тысячы праваабаронцаў запалохваюцца, між іншым, у Расеі, Беларусі, Украіне, Афганістане, Кіргістане, Узбэкістане, Кітаю, Віетнаме й Анголе.
У шматкікіх краінах даходзіць да парушэньняў правоў, галечы, карупцыі, насільля, рэпрэсіяў і грамадзкага адчужэньня. У краінах, у якіх праходзяць унутраныя беспарадкі, мірнае насельніцтва зьяўляецца ахвярай сутычак між групамі баевікоў ды ўрадавымі сіламі.
Так адбываецца, між іншым, у Рэспубліцы Паўднёвай Афрыкі, Калюмбіі, Іраку, Ізраілі, Палестыне, Самалі й на Паўночным Каўказе.
аз