http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155382

Польшча далучыцца да гуманітарнай апэрацыі Эўразьвязу ў Лібіі

14.05.2011

Польшча далучыцца да гуманітарнай апэрацыі Эўразьвязу ў Лібіі з выкарыстаньнем вайсковых рэсурсаў.

Як даведалася Польскае агенцтва друку (PAP), польскі ўдзел будзе сымбалічным. Гаворка ідзе пра двух афіцэраў, якія накіруюцца ў штаб-кватэру апэрацыі ў Рым.

Пакуль аднак не вядома, калі гуманітарная апэрацыя ЭЗ можа пачацца, паколькі да гэтага часу ААН не выявіла гэткай патрэбы.

Апрача палякаў, свой уклад у „EUFOR Libia” неафіцыйна дэкляравалі некалькі краінаў, у тым ліку Партугалія, Грэцыя, Мальта й Вугоршчына.  Таксама Нямеччына й Італія пры неабходнасьці гатовыя накіраваць у Лібію некаторыя баявых адзінакі.

Нагадаем, яшчэ у сакавіку Эўразьвяз прыняў рашэньне наконт правядзеньня гуманітарнай акцыі ў Лібіі з выкарыстаньнем вайсковых рэсурсаў. Мэта апэрацыі, апрача аховы мірных жыхароў Лібіі, пастаўкі гуманітарнай дапамогі.

аз