Польшча хоча прыняць 50 уцекачоў з Паўночнай Афрыкі, якія прыбылі на Мальту. Польскі бок запрапанаваў гэта падчас нядаўнага паседжаньня міністраў унутраных справаў Эўразьвязу.
Невялікая 400-тысячаная Мальта змагаецца з наплывам імігрантаў з Паўночнай Афрыкі. Цягам апошніх месяцаў на выспе апынуліся некалькі тысячаў бежанцаў, таму ўлады згаданай краіны вырашылі прасіць дапамогу ў іншых чальцоўскіх краінаў ЭЗ.
У суме краіны ЭЗ вырашылі прыняць каля 300 імігрантаў, у тым ліку Польшча -50 чалавек.
аз