http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155387

Запрашаем на Ноч музэяў

14.05.2011

Каля 40 эўрапейскіх краінаў будзе ўдзельнічаць у Ночы музэяў. У рамках згаданай акцыі сёньня ноччу дзьверы для наведвальнікаў адчыняць каля 3 тысячаў установаў культуры ва ўсёй Эўропе, у тым ліку і ў Польшчы.

Першая Ноч музэяў прайшла ў 1997 годзе ў Бэрліне. Яе мэта - заахвоціць людзей больш часта наведваць ўстановы культуры. Тады ніхто не спадзяваўся, што акцыя атрымае настолькі вялікую папулярнасьць.

Цяпер Ноч музэяў у нямецкай сталіцы праходзіць два разы ў год. 

аз