Саньнікаву — 5 гадоў, Мірзаянаву — 3, Гнедчыку — 3,5, Васілевічу — 3, Яроменку — 3 гады, усім — узмоцненага рэжыму.
Такім чынам судзьдзя суду Партызанскага раёна Менска Натальля Чацьвярткова пакарала групу пяцярых удзельнікаў плошчы 19 сьнежня.
Разгляд справы абвінавачаных паводле артыкула "масавыя беспарадкі" (Алег Гнедчык, Ілья Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменка) на чале з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэям Саньнікавым доўжыўся 10 дзён.
На абвяшчэньне прысуду прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек: сваякі, дыпляматы, праваабаронцы журналісты. З дыпляматаў – прадстаўнікі ЗША, Літвы, Нямеччыны, АБСЭ. Маці Фёдара Мірзаянава не пусцілі на абвяшчэнне прысуду.
Такім чынам па стане на вечар 14 траўня за ўдзел у Плошчы (падзеі 19 снежня й падзеі, што папярэднічалі ім) асуджаныя 27 чалавек.
аз