http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155425

Прэзыдэнт МВФ абвінавачаны ў спробе гвалту

16.05.2011

Прэзыдэнт Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан затрыманы за сэксуальнае дамагальніцтва да пакаёўскі ў адным з амэрыканскіх гатэляў. Кіраўніка МВФ затрымалі ў аэрапорце Нью-Ёрку, калі ён ужо сядзеў у самалёце Эр Франс, які накіроўваўся ў Парыж.
62-гадова француза Строс-Кана абвінаваціла 32-гадовая пакаёўка дарагога гатэлю “Сафітэль” на Манхэтане. Паводле яе словаў, калі яна ўвайшла ў нумар прыбраць, прэзыдэнт МВФ выйшаў з ваннага пакою голы, накінуўся на яе й спрабаваў прымусіць да аральнага сэксу. Пасьля кароткай валтузьні пакаёўка ўцягла з апартамэнту й пра інцыдэнт паведаміла пэрсанал гасьцініцы, а ён - паліцыю. Нью-ёркская паліцыя абвінаваціна Строс-Кана ў сэксуальным нападзе й спробе згвалтаваньня. 

вс