http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155440

“За асуджэньне Лукашэнкі мне абяцалі першае месца на Эўрабачаньні”

16.05.2011

Анжаліка Агурбаш, якая ў 2005 годзе ўдзельнічала ў “Эўрабачаньнм” ад Беларусі, упэўнена, што правал на конкусе лепшай эўрапейскай песьні звязаны са змовай. Пра гэта сьпявачка распавяла ў інтэрвію расейскай прэсе.

Яна сказала, што падчас прома-туру па Эўропе да яе падышоў невядомы чалавек, які прадставіўся адным з арганізатараў “Эўрабачаньня”, і прапанаваў зьдзелку: 10 краін паставяць Беларусі вышэйшы бал, калі яна заплаціць кожнай зь іх па 100 тысяч даляраў.

Перад паўфіналам, паводле Агурбаш, да яе ізноў падышлі прадстаўнікі конкурсу з прапановай выступіць у прэсе супраць рэжыму Лукашэнкі. За гэта абяцалі прызнаньне ўсёй Эўропы.

Да абвяшчэньня вынікаў паўфіналу быццам бы нават ахоўнікі ведалі, што Беларусь у фінал ня пройдзе. “Яны нам так і сказалі:« Чаго радуецеся? Вашай краіны няма ў ліку пераможцаў!” – скардзіцца Агурбаш. 

дг