Кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётр Пракаповіч выйшаў сёньня на працу пасьля паўтарамесячнай адсутнасьці з-за хваробы. Аднак пасьля правядзеньня нарады ў сядзібе Нацыянальнага банку Пракаповіч узяў бальнічны яшчэ на тыдзень.
Чакалася, што на гэтым тыдні ён прыме доўгачаканыя рашэньні па стабілізацыі фінансавай сыстэмы й валютнага рынку.
У Беларусі зараз афіцыйна дзейнічаюць, як мінімум, тры абменныя курсы нацыянальнай валюты: афіцыйны курс - 3084 рублёў, курс на рынку наяўнай валюты - ня больш за 4 тыс. і пазабіржавы курс - 6 тыс. Акрамя таго, на рынку наяўнай валюты ва ўмовах ейнага вострага дэфіцыту актыўна выкарыстоўваецца “шэры” курс, які набліжаецца да 5 тыс.
Множнасьць курсаў і беспрэцэдэнтны аб’ём эмісіі наяўных беларускіх рублёў, выпушчаных Нацбанкам у красавіку ў зварот, прывёў да рэзкага скоку інфляцыі, якая ў мінулым месяцы склала 4,5%. Гадавая інфляцыя ў красавіку склала 18,1%.
дг