http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155450

У горадзе Катавіцэ праходзіць ІІІ Эўрапейскі эканамічны кангрэс

16.05.2011

У горадзе Катавіцэ праходзіць ІІІ Эўрапейскі эканамічны кангрэс. Удзел у мерапрыемстве прымаюць прэм’ер-міністры краін Вышаградзкай групы, Харватыі, старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк ды бізнэсоўцы. Адна з галоўных тэмаў форуму – інавацыйнасьць і канкурэнтназдольнасьць эканомікі Эўрапейскага Зьвязу.

Выступаючы на адкрыцьці кангрэсу Ежы Бузэк зьвярнуў увагу, у прыватнасьці, на пытаньні энэргетычнай бясьпекі Эўропы. Старшыня Эўрапарлямэнту падкрэсьліў, што надалей у Эўропе ёсьць гэтак званыя энэргетычныя астравы, якія зьяўляюцца ўразьлівымі месцамі на мапе Эўразьвязу. Бузэк меў на ўвазе краіны, энэргасыстэмы якіх не падключаны да агульнай эўрапейскай энэргасеткі. Гэта, між іншым, краіны Балтыі. Старшыня Эўрапарлямэнту таксама зазначыў неабходнасьць узмацненьня эўрапейскай палітыкі суседзтва, у тым ліку праграмы Ўсходняга партнэрства.   

вс