Плянуецца, што да 2020 году па нямецкіх дарогах будзе езьдзіць 1 млн. электрамабіляў. Урад Нямеччыны плянуе прыняць у траўні адпаведную праграму.
Рэалізацыя праекта ацэньваецца ў 4 млрд. эўра. Фінансавыя сродкі будуць накіраваны на навуковыя дасьледаваньні ў галіне электрамабільнасьці, распрацоўку новых тэхналёгій ды на льготы, якія атрымаюць грамадзяне, што вырашацца памяняць аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня на электрамабіль. Дзякуючы шырокаму ўкараненьню электрамабіляў Германія плянуе зьменшыць залежнасьць ад нафты, а таксама ўнесьці ўклад у ахову навакольнага асяродзьдзя. Згодна з урадавым праектам, праз 20 гадоў кожны дзясяты аўтамабіль будзе працаваць на электрарухавіку.
вс