http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155463

Фуры – на рэйкі

17.05.2011

Польская няўрадавая арганізацыя Інстытут грамадзянскіх справаў заклікае абмежаваць у краіне рух трэйлераў. Грамадзкія дзеячы зазначаюць неабходнасьць перанакіраваць транзытны рух на чыгунку – перавозіць фуры праз тэрыторыю краіны на адмысловых чыгуначных плятформах. З гэтай нагоды інстытут праводзіць агульнапольскую акцыю “Фуры – на рэйкі”.
Паводле спэцыялістаў, адзін 40-тонны трэйлер псуе дарожнае пакрыцьцё ў такой жа ступені, як праезд 163 тыс. легкавых машын. На ліквідацыю шкодаў, нанесеных аўтатрасам у выніку руху цяжкіх грузавікоў, штогод прызначаецца прыкладна 125 млн. эўра. Штогод на 10% дарог неабходна праводзіць капітальны рамонт, паколькі на асфальце фуры пакідаюць каляіны. Кожны год праз тэрыторыю Польшчы праходзіць 1,5 млн. трэйлераў. Для павышэньня бясьпекі на дарогах і для захаваньня нармальнага стану аўтатрас транзытны аўтамабільны рух трэба перанакіраваць на чыгунку, лічаць спэцыялісты. Гэта азначае, што фура грузіцца на плятформу, перасякае Польшчу на грузавым цягніку, каля мяжы здымаецца зь цягніка й далей сьледуе сваім ходам.

вс