http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155466

Пракурор МКС: М.Кадафі трэба арыштаваць

16.05.2011

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду са штаб-кватэрай у Гаазе Люіс Марэна Акампа не выключае магчымасьці арышту лібійскага дыктатара Муамара Кадафі, яго сына ды кіраўніка лібійскай разьведкі. Пракурор лічыць, што яны вінаватыя ў злачынствах супраць чалавечнасьці ў ходзе грамадзянскай вайны ў Лібіі. Люіс Марэна Акампа зьвярнуўся да суду выдаць санкцыю на затрыманьне лібійцаў.
Люіс Марэна Акампа сказаў на прэс-канфэрэнцыі ў Гаазе, што Міжнародны крымінальны суд сабраў доказы злачынстваў супраць мірнага насельніцтва, за якія адказны, паводле пракурора, Кадафі, яго сын і кіраўнік лібійскай разьведкі Абдула Аль-Сэнусі. Акампа заявіў, што ў яго распараджаньнія ёсьць дакумэнт з сустрэчы трох лібійцаў, на якой яны плянавалі апэрацыі супраць мірнага насельніцтва. Згодна з працэдурай, санкцыю на арышт судзьдзі могуць адобрыць, адкінуць альбо вярнуць пракурору на дапрацоўку. Падрыхтаваны Люісам Марэна Акампам акт абвінавачаньня налічвае 100 старонак і ўключае паказаньні сьведкаў, відэа- ды фотаматэрыялы.  

вс