http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155476

Павал Севярынец: “Мая памылка на Плошчы, што я мала маліўся”

16.05.2011

Першае інтэрвію пасьля чатырох з паловай месяцаў у СІЗА КДБ.  Павал Севярынец атрымаў сёньня тры гады “хіміі” і быў вызвалены з-пад варты проста ў зале суда. Наш менскі карэспандэнт Арцём Багданаў задаў Паўлу некалькі пытаньняў. 

На тле пяці гадоў турмы для Андрэя Саньнікава гэты прысуд выглядае мяккім. Дні, праведзеныя ў СІЗА КДБ залічваюцца “дзень за два”. Таму Севярынцу застанецца два гады і два месяцы “хіміі”. Адное зь першых інтэрвію пасьля вызваленьня з-пад варты Павал Севярынец даў Беларускай службе Польскага радыё.

СЛУХАЙЦЕ ГУКАВЫ ФАЙЛ

Арцём Багданаў, Менск