http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155479

Найбольш вядомы кітайскі мастак - у турме

16.05.2011

Пасьля 43 дзён знаходжаньня ў турме вядомаму ва ўсім сьвеце кітайскаму мастаку Ай Вэйвэю камуністычныя ўлады дазволілі сустрэцца зь сям’ёй. Афіцыйны Пэкін аднак па сёньняшні дзень не інфармуе пра прычыны затрыманьня Ай Вэйвэя, паведамляе з Пэкіну карэспандэнт Польскага радыё. 
Ноччу зь нядзелі на панядзелак жонцы мастака дазволілі зь ім сустрэцца. Паводле яе, Ай Вэйвэй – у добрай фізычнай кандыцыі, яму дазволена прымаць неабходныя лекі. Паводле ранейшых паведамленьняў, камуністычныя ўлады Кітаю абвінавачваюць мастака ў эканамічных злачынствах, распаўсюджваньні парнаграфіі ў інтэрнэце і ў бігаміі. Аднак праваабаронцы падкрэсьліваюць, што Ай Вэйвэй быў адным з актыўных крытыкаў камуністычнага рэжыму, і цяпер перасьледуецца ўладамі КНР за палітычныя перакананьні. 

вс