http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155480

Ці ЭЗ высачыць $12 млрд. Лукашэнкі?

16.05.2011

У Брусэлі вывучаюцца магчымыя эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. Пра гэта паведамляе бэльгійскае выданьне “Euobserver” са спасылкай на дыпляматычную крыніцу ў ЭЗ. Кіраўнікі амбасадаў краін Эўразьвязу ў Менску ўжо адправілі ў Брусэль папярэдні сьпіс асоб і прадпрыемстваў, у дачыненьні да якіх разглядаецца магчымасьць увядзеньня новых абмежавальных мер. У гэтым сьпісе, у прыватнасьці, дзяржканцэрн «Белнафтахім», кампанія «Белтэхэспарт», «Беларуськалій» ды група кампаній «Трайпл» набліжанага да рэжыму беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа.
Брусэльскае выданьне адзначае, што новыя санкцыі «павінны ўдарыць па дзяржаўным бюджэце Лукашэнкі, не прынёсшы крызысу ў эканоміку краіны. Пры гэтым газэта зазначае, што наўрад ці гэта нанясе страты прыватнаму капіталу Лукашэнкі, які, паводле чутак, асядае ў расейскіх і ўкраінскіх банках, кампаніях, занятых у рыбным бізнэсе, будаўніцтве й продажы нерухомасьці, а таксама на афшорных рахунках у Расеі й адной з краін ЭЗ. “Euobserver” піша, што неабходная сур’ёзная разьведвальная апэрацыя для таго, каб адсачыць гэтыя грошы. Нагадаем, паводле неафіцыйных дадзеных фінансавыя актывы Лукашэнкі складаюць 12 млрд. даляраў.

паводле БелаПАН/вс