http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155498

Менск наведае прэм'ер-міністр Армэніі

17.05.2011

18 траўня з афіцыйным візытам Менск наведае прэм'ер-міністр Армэніі Тыгран Саркісян.

Як паведамляе прэс-служба Савета міністраў Беларусі, падчас візыту запланавана сустрэча Саркісяна зь беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам у вузкім і пашыраным складах.

Саркісян ускладзе вянок да манумента Перамогі і наведае дзяржаўную ўстанову “Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій”.

У гандлі Беларусі з краінамі СНД Армэнія займае перадапошняе, дзевятае, месца.

Паводле вынікаў 2010 года двухбаковы тавараабарот склаў 47,2 млн. далараў і ў параўнанні з 2009 годам павялічыўся на 66,7%. Сальда станоўчае ў памеры 37 млн. далараў.

Асноўнымі экспартнымі пазыцыямі Беларусі ў гандлі з Армэніяй зьяўляюцца шыны, грузавыя аўтамабілі, трактары, жывёльнае масла, лекавыя сродкі, часткі й прылады для аўтамабіляў і трактароў, драўнянавалакністыя пліты.

З Армэніі ў Беларусь асноўны аб'ём імпарту займаюць спіртныя напоі, лекавыя сродкі, крамяністыя землі, кансэрваваная садавіна, полікарбонавыя кіслоты.

БелаПАН/аз