„Amnesty International” асудзіла прысуды, вынесеныя 14 і 16 траўня абвінавачваным па крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску.
Гаворка ідзе пра прысуд экс-кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву, ягонай жонцы, журналістцы Ірыне Халіп, кіраўніку перадвыбарчага штаба Віталя Рымашэўскага Паўлу Севярынцу й кіраўніку перадвыбарчага штаба Мікалая Статкевіча Сяргею Марцалеву.
Прадстаўнікі арганізацыі лічаць згаданыя асобы вязьнямі сумленьня.
„Андрэй Саньнікаў і іншыя актывісты былі асуджаныя толькі за рэалізацыю свайго права на мірны пратэст”, - сказаў прадстаўнік „Amnesty International” Джон Далхейзен.
Прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай арганізацыі патрабуюць неадкладнага вызваленьня зьняволеных. „Іхняе зняволеньне зьяўляецца чарговым прыкладам сталага наступу беларускіх уладаў на любую форму іншадумства”, - падкрэсліў Далхейзен.
БелаПАН /аз