Першы кіраўнік незалежнай Беларусі выкліканы ў КДБ. Ён пойдзе туды з адвакатам.
„Яшчэ ў пачатку траўня патэлефанаваў мне нейкі супрацоўнік пракуратуры й сказаў, што я павінен прыйсьці ў пракуратуру й расказаць аб выбуху ў мэтро. Я, вядома, сказаў, што ў той дзень я быў у Брусэлі й таму лічу бессэнсоўным нейкія размовы на гэтую тэму,” - сказаў Станіслаў Шушкевіч.
Учора спараду Шушкевічу патэлефанавалі зноў ды паўторна яго выклікалі. Гэтым разам, як паведамілі палітыку, тэмай размовы будзе ня выбух, а некаторыя ягоныя выказваньні ў інтарнэце.
Першапачаткова палітык зьбіраўся прыйсьці у пракуратуру 17 траўня, аднак у сувязі з тым, што, як тлумачыць, у яго ўзьніклі тэрміновыя справы, зьявіцца ў пракутаруру 18 траўня, з адвакатам .
nv-online.info/аз