http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155502

15 сутак для Міколы Дземідзенкі

17.05.2011

Намесьніка старшыні „Маладога фронту” Міколу Дземідзенку прысудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Прысуд вынес у судзьдзе Першамайскага раёнa Менска судзьдзя Юры Гарбаток.

Паводле праваабаронцы Насты Лойкі, суд быў фактычна закрытым і да вечара праваабаронцы й сябры Дземідзенкі ня ведалі яго вынікаў.

„Мы дагэтуль ня ведаем, па якім артыкуле асуджаны Дземідзенка. Гэтай інфармацыі ў судзе нам не далі. Сказалі толькі, што ён прыгавораны да адміністрацыйнага арышту й будзе адбываць пакараньне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна” — сказала Лойка.

Яна пацьвердзіла таксама інфармацыю пра тое што Дземідзенка аб'явіў галадоўку.

Намесьнік старшыні „Маладога фронту” быў затрыманы 14 траўня ў Менску, калі ён зьбіраліся вывесіць на адным з дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску бел-чырвона-белы сьцяг. Дземідзенка быў затрыманы, яго таварышам удалося ўцячы.

Маладыя людзі хацелі нагадаць грамадзянам пра рэфэрэндум аб зьмене нацыянальнай сымболікі, які прайшоў 14 траўня 1995 году. 

БелаПАН /аз