http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155521

Вялікі магістар крыжацкага ордэна наведвае Польшчу

17.05.2011

На Варміі й Мазурах гасьцюе Вялікі магістар крыжацкага ордэна біскуп Бруна Плятэр. Яго суправаджае пpафэсар Уда Арнольд, які спэцыялізуецца ў гісторыі ордэна. Сваім візытам па былых крыжацкіх тэрыторыях і лекцыямі яны імкнуцца адміталягізаваць крыжакоў й засяродзіць увагу на цывілізацыйных й культурніцкіх дасягненьнях рыцараў- манахаў, у прыватнасьці хрысьціянізацыі паганскіх тэрыторыяў ці адукацыі.  На сёньняшні дзень крыжацкі ордэн канцэнтруецца на дабрачыннай й грамадзкай дзейнасьці.

Учора біскуп Бруна Плятэр сустрэўся з уладамі Вармінска- Мазурскага ўнівэрсытэту, а таксама прачытаў лекцыю для выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ. Сёньня ў праграме Вялікага магістра адкрытая лекцыя для ўсіх жадаючых у Ольштыньскім замку й наведваньне Клебарка Вялікага, дзе знаходзіцца касьцёл з рэліквіямі Сьвятога Крыжа. Заўтра госьці наведаюць Элк і Рэшэль, дзе знаходзяцца былыя крыжацкія рэзыдэнцыі. У чацьвер, падчас апошняга дня візыту Вялікі магістар крыжацкага ордэру сустрэнецца са сьвятарамі й духоўнымі асобамі.

кр