http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155535

Пытаньне „Ўсходняга партнэрства” на Эўрапейскім эканамічным кангрэсе ў Катавіцэ

18.05.2011

Эўропа паглыбляе супрацоўніцтва з краінамі „Ўсходняга партнэрства”, аднак гэта ня тычыцца Беларусі, перш за ўсё з-за палітычнай сытуацыі ў Менску – падкрэсліваюць удзельнікі Эўрапейскага эканамічнага кангрэсу. Анджэй Цяшкоўскі, упаўнаважаны польскага ўраду па пытаньнях „Усходняга партнэрства” зьвярнуў увагу:

"У выпадку Беларусі, якая патэнцыйна ахоплена „Ўсходнім партнэрствам”, не было дасягнута двухбаковага супрацоўніцтва".

У сваю чаргу, дарадчык Амбасады Беларусі ў Польшчы Андрэй Лазавік адзначыў:

"Беларусь заклікае стварыць Форум усходняга разьвіцьця, аднак сёньня няма такога суб’екта сярод удзельнікаў „Усходняга партнэрства”, які выклікаў бы цікавасьць усёй Эўропы".


У рамках „Усходняга партнэрства” Эўразьвяз рэалізуе некалькі праектаў, у тым ліку ў галіне энэргетыкі, адміністрацыі й бізнесу. З гэтак званага "Эўрапейскага інструмэнту партнэрства й суседства" на 2011–2013 гады Беларусь не атрымала нічога, у той час, як для Ўкраіны выдзелена больш за 470 мільёнаў эўра.

З Катавіцэ для Беларускай службы Польскага радыё Ігар Ісаеў