http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155536

Пракурор патрабуе для Някляева 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з адтэрміноўкай

18.05.2011

Працягваецца  судовы працэс над экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўладзімерам Някляевым і Віталём Рымашэўскім, а таксама Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзмітрыевым, Сяргеем Вазняком і Настай Палажанкай. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўленьня свабоды.

Пракурор запатрабаваў даць абвінавачаным:

Някляеву — 3 гады пазбаўленьня свабоды з адтэрміноўкай на 2 гады;

Рымашэўскаму- 2 гады пазбаўленьня свабоды з адтэрміноўкай на 2 гады;

Дзмітрыеву — 3 гады з адтэрміноўкай на 2 гады;

Фядуце — 2 гады з адтэрміноўкай на 2 гады;

Вазняку — 2 гады з накіраваньнем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з адтэрміноўкай на 2 гады;

Палажанцы — 1,5 гады ўмоўна з выпрабаваўчым тэрмінам на 1 год.

Максымальнае пакараньне паводле арт. 342 КК, які інкрымінуецца абвінавачаным — 3 гады пазбаўлення свабоды. За ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах ужо асуджаныя 30 чалавек.

кр