http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155542

Ян Кульчык спыняе рэалізацыю інвэстыцыі ў Зэльве

18.05.2011

Адкладваецца праект будаўніцтва вугальнай электрастанцыі ў Зэльве. Пра гэта бізнэсмэн Ян Кульчык паведаміў падчас сустрэчы ў Катавіцэ.

Паводле яго словаў праект адкладваецца па прычыне цяперашняй атмасфэры вакол Беларусі, у сувязі з якой складана  будзе прафінансаваць інвэстыцыю, паколькі да яе рэалізацыя патрабная супраца з банкамі.

Польская кампнія „Kulczyk Holding”, уладальнікам якой зьяўляецца Ян Кульчык, намервалася да 2014 году  пабудаваць у Зэльве вугальную  электрастанцыю магутнасць 1.000 МВт. Кошт праекта ашацоўваўся  ў 1,5 млрд. эўра.

кр