http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155543

Туды трапляюць непакорлівыя

17.05.2011

СІЗА, а пасьля „хімія”, калёнія агульнага  альбо жорсткага рэжыму-  так коратка можна апісаць лёс беларускіх апазыцыянэраў, якія ўжо паўгоду чакаюць на „справядлівасьць” беларускага правасудзьдзя.

Віна гэтых людзей заключаецца ў тым, што яны асьмеліліся ўголас выказаць свой супраціў фальсыфікацій прэзыдэнцкіх выбараў і выйсьці 19 сьнежня 2010 году на плошчу. Пасьля яны патрапілі ў дзьве сумна вядомыя ўстановы Менска- „Валадарку” й „Амэрыканку”. Першая – гэта ізалятар часовага ўртыманьня, другая- турма КДБ.  Пасьла ўжо толькі судовы працэс, а далей- куды судзьдзя накіруе й лёс закіне.

Першым месцам, куды трапляюць усе асобы, у дачыненьні якіх вядзецца сьледзтва па тым ці іншым артыкуле, зьяўляецца СІЗА- сьледчы ізалятар. Праз гэтую ўстанову  прайшла ў сваім часе грамадзкая актывістка Эніра Браніцкая. У 2006 годзе дзяўчыне й ейным сябрам інкрымінавалася дзейнасьць ад імя незарэгсітраванай арганізацыі „Партнэрства” Маладзёны артымалі ад 6 месяцаў да 2 гадоў турэмнага пакараньня. Эніра адсядзела свой тэрмін яшчэ да абвяшчэньня судовага прысуду. Суд вызначыў ёй пакараньне ў выглядзе 6 месяцаў пазбаўляэньня свабоды, а 5,5 месяцаў дзяўчына ужо адсядзела.

Калі ў камары на чалавека выпадае 2 квадратныя мэтры, гэта ўжо камфартабельныя умовы. А кожны дзень выглядае гэтак сама.

Гарадзенскі прадпрымальнік Валеры Леванеўскі вельмі добра арыентуецца ў ньюансах беларускіх выпраўленчых установаў. Гэтаму досьведу ён вучыўся ў гарадзенскай турме, СІЗА Менска й Баранавічаў, а таксама выпраўленчых калёніях Магілёва й Берасьця. Яго можна закваліфікаваць у лік „палітычных рэцыдывістаў”.

А ўсё пачалося 1 траўня 2004 года, калі ён зладзяў у Горадні шматтысячную дэманстрацыю на плошчы Леніна з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Лукашэнкі. Наступствам была крымінальная справа, пасьля чаго Леванеўскага асудзілі паводле часткі 2 артыкула 368 КК „Абраза прэзыдэнта Беларусі”. Ён пайшоў сядзець на 2 гады, а сям’і канфіскавалі маёмасьць. За гэты час ён прайшоў праз некалькі ўстановаў.


Валеры распавядае, што па сваёй сутнасьці калёніі агульнага рэжыму адрозьніваюцца ад калёніяў строгага рэжыму толькі тым, што ў апошніх меншая колькасьць сустрэчаў са сваякамі й менш дазволаў на атрыманьне перадачаў. Па ўмовах утрыманьня ці „мясцовай” кухні ўстановы ня вельмі адрозьніваюцца, усе залежыць ад адміністрацыі калёніі.


Валеры Леванеўскі раіць сваякам новых асуджаных як мага часьцей кантактавацца са сваімі блізкімі, якія патрапілі ў такія месцы.

Суды працягваюцца. Саньнікаў, Бандарэнка ды іншыя актывісты, ўжо, як кажуць ”пайшлі па этапе”. Людзі, якія прайшлі праз гэтае пекла, кажуць, што нават у такіх жудасных месцах самае галоўнае захаваць сваю чалавечнасьць, тады й  іншыя асуджаньныя, будуць ставіцца па чалавечы.

Караліна Русіновіч