15 чалавек затрымалі ўчора ўвечары каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі ў Менску. Гэта ўдзельнікі акцыі, прысьвечанай барацьбе супраць гамафобіі. Сярод затрыманых — актывісты праваабарончага праекту „ГейБеларусь” і іх лідар Сяргей Андросенка, прадстаўнікі некаторых моладзевых грамадзкіх арганізацыяў.
Удзельнікі акцыі зьбіраліся пачаць шэсьце й раздаваць інфармацыйныя ўлёткі, у якіх згадвалася, што 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень супраць гамафобіі й трансафобіі. Удзельнікаў акцыі былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскі РАУС Менску.
Да 21-й гадзіне ўсіх затрыманых адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
svaboda.org/аз