Суд Ленінскага раёну Менска разглядае крымінальныя справы супраць былых кандыдатаў у прэзыдэнты Міколы Статкевіча й Дзьмітрыя Вуса, а таксама супраць удзельнікаў Плошчы Андрэя Пазьняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзьмітрыя Буланава, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Нагадаем, дзяржабвінаваўца Кірыл Чубкавец просіць суд прыгаварыць экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча да 8-і гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзмітрыя Вуса — да 7-і гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандра Класкоўскага (па сукупнасьці злачынстваў) — да 8,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазьняка й Арцёма Грыбкова — да чатырох гадоў.
аз