http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155603

Міністэрства інфармацыі адкажа на "казла"

18.05.2011


У Міністэрства інфармацыі Беларусі зьвярнулася група грамадзянаў з просьбай патлумачыць, што значаць словы „казёл” ды „вашывасьць” і наколькі яны прымальныя пры звароце грамадзянаў да беларускага кіраўніцтва.

На днях ў Міністэрства інфармацыі Беларусі быў накіраваны нетыповы зварот ад 16 грамадзянаў з Магілёва. Яны папрасілі ў Міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага даць тлумачэньне некаторым словам Аляксандра Лукашэнкі, сказаным у адрас кіраўніцтва Ўкраіны ды Эўрапейскай камісіі. Больш падрабязна пра зьмест звароту распавядае Барыс Бутыль, кіраўнік Магілёўскага правабароначга цэнтру.

Барыс Бутыль: Калектыўная заява: У сваім выступленні 26 красавіка перад СМІ прэзыдэнт А. Лукашэнка назваў кіраўніка Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу «казлом» і сказаў, што ў кіраўніцтва Ўкраіны «вашывасьці хапае. У сувязі з гэтым просім даць вызначэньні паняцьцям „казёл“ і „вашывасьць“ ды патлумачыць, ці зьяўляюцца выказаныя А.Лукашэнкам словы прымальнымі пры звароце звычайных грамадзян РБ да кіраўніцтва нашай дзяржавы. Фактычна, ці можна так называць нашых кіраўнікоў? Паводле закону, дзяржаўная ўстанова мае месяц на адказ.

Ініцыятарам звароту выступіў актывіст незалежнага прафсаюза Аляксей Паўлоўскі. Ён распавёў пра тое, што зварот – гэта рэакцыя людзей на бязьмежнае хамствам з боку ўлады.

Аляксей Паплаўскі: Нам сорамна за хамскія паводзіны чалавека, які прадстаўляе вышэйшую ўладу ў нашай краіне. За такія дзеяньні звычайных людзей прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасьці. Які прыклąд ён падае іншым грамадзянам? Таму мы й накіравалі мы гэты ліст міністу інфармацыі, ён ідэоляг, хай распавядае, што гэтыя словы значаць. Калі гэта такія добрыя словы, значыць можна й нашых кіраўнікоў так называць.

Над думку аглядальніка Ўладзімера Падгола, гэтыя словы Луакшэнкі не зьяўляюцца хамскімі. Гэта адзін з палітычных прыёмаў па паніжэньні сацыяльнага статуса супернікаў.

Уладзімер Падгол: Гэта не абразьлівыя словы, а словы, якія паніжаюць статус чалаваека. Лукашэнка неаднаразова казаў пра дэпутатаў парлямэнту як пра петухоў. Маўляў, ён да іх ня пойдзе. Тут ён выкарыстоўваў турэмную тэрміналёгію. Эўразьвяз для яго зьвярынец, куды ён гразіўся не хадзіць пасьля скандалу на эканамічным форуме на Кран-Мантана. Гэта паліттэхналёгія паніжэньня сацыяльнага статусу ідала, каб яго не ўзьвялічвалі, а пагарджалі.

Падпісанты ліста лічаць, што калі падобныя выразы не зьяўляюцца абразьлівымі, тады іх можна выкарыстоўваць грамадзянамі ў дачыненьні да прадстаўнікоў беларускай улады. Міністэрства інфармацыі мае месяц часу, каб адказаць на гэты запыт грамадзянаў.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч