Праезд па магістралях у межах аглямэрацый і па кальцавых дарогах буйных польскіх гарадоў павінен быць бясплатным, - заявіў удзельнік Эўрапейскага эканамічнага форуму ў Катавіцэ, намесьнік кіраўніка камісіі інфраструктуры Сэйму Польшчы Януш Пехаціньскі. Платныя магістралі й кальцавыя гарадоў - гэта ірацыянальная прапанова, лічыць Пехаціньскі.
Я. Пехаціньскі: У такім выпадку магістралі будуць выкарыстоўвацца ня ў поўным маштабе. У выніку мы атрымаем вялікія выдаткі на будаўніцтва і ўтрыманьне дарог. Адначасова ня будуць дасягнуты вызначаныя мэты: бясьпека й плаўнасьць руху. Акрамя таго, зьявіцца незадавальненьне грамадзян. Гэта таксама ірацыянальна з пункту гледжаньня транспартнай палітыкі краіны.
Меркаваньнем дэпутата Польскай сялянскай партыі Януша Пехаціньскага, бясплатнымі павінны быць магістралі А1 і А4 у сілескай аглямэрацыі, кальцавая Ўроцлава й плянаваная паўднёвая кальцавая Варшавы.
яс