Новым часовым лідарам Аль-Каіды стаў эгіпцянін Саіф Аль-Адэль, - паведаміў канал Аль-Джазіра. Ён заняў месца Ўсамы бін Ладэна, якога забілі амэрыканскія спэцслужы.
Паводле амэрыканскіх пракурораў, Аль-Адэль - гэта адзін з галоўных лідараў Аль-Каіды. Гэта ён арганізаваў тэракты на амэрыканскія пасольствы ў Кэніі і ў Танзаніі ў 1998 г.
Ёсьць мала зьвестак пра новага лідара Аль-Каіды пасьля тэракту 11 верасьня. Паводле некаторых крыніц, ён зьбег ў Іран, дзе трапіў пад хатні арышт. На свабоду выйшаў летась і адправіўся на афганска-пакістанскае памежжа, дзе Аль-Каіда плянуе большасьць акцыяў.
Аль-Джазіра паведаміла, што акцыямі Аль-Каіды будзе кіраваць Мустафа Аль-Емэні.
яс