http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155612

Судзяць дызайнэра фэстывалю „Млын моды”

19.05.2011

Супраць вядомага беларускага дызайнэра Сашы Варламава распачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у нямэтавым выкарыстанні 300 мільёнаў рублёў на працягу 2007—2010 гг, якія прызначаліся для выплаты камандзіровачных членам дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў правядзеньні паказаў за межамі Беларусі ў рамках фэстывалю «Млын моды».

Як паведаміў партал naviny.by са спасылкай на самога Варламава, зь яго ўзятыя падпіскі аб нявыезьдзе й неразгалошваньні. Учора, 17 мая, у яго правялі ператрусы на працы і дома. Па словах Варламава, яго ўжо не адзін раз выклікалі да сьледчага.


naviny.by/яс