http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155650

У Беларусі расьце кібэр-злачыннасьць

19.05.2011

У Беларусі расьце кібэр-злачыннасьць. У 2010 годзе яна склала 2,5 тыс. выпадкаў, а гэта на 360 больш за ўзровень пазамінулага году. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Ўпраўленьня інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі.

За студзень-красавік 2011 года ў Беларусі было выяўлена 708 падобных злачынстваў, за якія прыцягнута да адказнасьці 411 чалавек. Устаноўленая сума шкоды склала каля 700 млн. рублёў.

Паводле дадзеных МУС, большасьць прыцягнутых да адказнасьці – гэта моладзь ва ўзросьце 18-25 гадоў. З 2005 па 2009 гады колькасьць непаўнагадовых злачынцаў павялічылася ў 5 разоў.

Нядаўна ў краіне выяўленая злачынная група, якая ажыцьцяўляла крадзяжы з выкарыстаньнем рэквізітаў банкаўскіх картак шляхам пакупкі ў Інтэрнэт-крамах і аплаты паслуг. Высьветлілася, што яе ўдзельнікі датычныя да крадзяжу на суму больш за 100 млн. рублёў.

дг