http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155651

Беларуская бытавая тэхніка падаражала на 50%

19.05.2011

За дзень кошты на беларускую бытавую тэхніку павялічыліся на 50%. Самыя хадавыя мадэлі – лядоўні ХМ 6022 і ХМ 6024 – днямі каштавалі 1 980 000 руб., новы кошт – 2 990 000 руб., паведамляе Белсат. 

Чарга на набыцьцё беларускай лядоўні ў фірмовай краме сёньня складае 50 чалавек. Людзі падыходзяць да крамы загадзьдзя – яшчэ да адкрыцьця. І ствараюць адмысловыя сьпісы, каб ніхто не прайшоў без рэзэрвацыі. Новых завозаў у бліжэйшыя дні не плянуецца – за тыдзень у Менску скупілі месячны запас тэхнікі.

Попытам карыстаюцца таксама тэлевізары, пральныя машыны, мікрахвалевыя печы. У гандлёвым цэнтры “На Нямізе” – пустыя прылаўкі.

Падобная сытуацыя назіралася ў 2009 годзе, падчас папярэдняй дэвальвацыі беларускага рубля. Але тады вытворцы ды крамы не былі гатовыя да ажыятажу, таму кошты на тэхніку заставаліся на месцы. Сёлета прадаўцы ўлічылі папярэдні досьвед і маюць намер пераацэньваць тавар і надалей.

дг