Няма падставаў для аднаўленьня катынскага сьледзтва – лічыць Галоўны ваенны пракурор Расейскай Фэдэрацыі. Сьледзтва было пагашана ў 2004 годзе, а рашэньне аб пагашэньні разам з матэрыяламі засакрэчана.
Агенцтва Інтэрфакс цытуе выказваньне Сяргея Фрыдзінскага, які сьцьвярджае, што: „Вышэйшы суд вырашыў пра адсутнасьць падставаў для аднаўленьня сьледзтва ў справе забойства вясной 1940 году ў Катыні польскіх афіцэраў”.
Фрыдзінскі дадае, што справа пратэрмінавалася, а члены НКВД, якія зьдзяйсьнялі забойства, памерлі.
Галоўная ваенная пракуратура ўхіляецца ад адказаў на пытаньні ў гэтай справе, спасылаючыся на дзяржаўную таямніцу.
яс