http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155665

Польская старасьць – выклік будучыні

19.05.2011


Пасьля 2035 году чвэрць польскага грамадзтва будуць складаць людзі, якім будзе больш за 65 гадоў. Гэтая пэрспэктыва прымушае задумацца над стратэгіяй адносна сьпелых людзей. Гэтая тэма абмяркоўвалася на канфэрэнцыі „Польская старасьць – Форум ІІІ веку”.

Спэцыялісты лічаць, што найбольш эфэктыўнай падтрымкай пажылых людзей будзе як мага доўгае працаўладкаваньне. Гэта прынясе вынікі як у індывідуальным вымярэньні, так і макраэканамічным. Не абыдзецца таксама без павышэньня пэйсійнага ўзросту – цяпер для жанчын 60 гадоў, для мужчын – 65.

Дасьледаваньні даказваюць, што пазыцыя старых людзей у грамадзтве вельмі нізкая. А гэта зьвязана, праўдападобна, зь нізкай эканамічнай прадуктыўнасьцю пажылых людзей пры адначасовым вялікім абцяжараньні для бюджэту.

Распрацоўка агульнай стратэгіі ў дачыненьні да пажылых людзей зьяўляецца задачай палітыкаў, муніцыпальных уладаў і няўрадавых арганізацыяў, лічаць удзельнікі канфэрэнцыі „Польская старасьць – Форум ІІІ веку”.

яс