http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155670

Заняпад у Японіі

19.05.2011

Заняпад у Японіі. Гэтак вынікае з афіцыйных дадзеных ураду ў Токіё. Японская гаспадарка зафіксавала адмоўны эканамічны рост другі квартал падрад. Ад студзеня да сакавіка ВУП склаў мінус 0,9%. Адна з прычын – гэта адсутнасьць тавараў. Пасьля землятрусу й хвалі цунамі зьменшылася прапанаваньне ды некаторыя паліцы ў крамах надалей застаюцца пустымі.

Японцы пасьля няшчасьця выдаюць менш грошай, а меншы попыт заўсёды адмоўна ўплывае на эканамічнае разьвіцьцё. Адначасова ўпала інвэставаньне на  прадпрыемствах. Паводле некаторых экспэртаў, за гэты квартал гаспадарка Японіі зноў упадзе. Іншыя мяркуюць, што разам з адбудовай краіны гаспадарка павінна падняцца.

яс