http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155671

Расейцы дазволяць палякам дасьледаваць арыгінальныя запісы чорных скрынак

19.05.2011

Расейцы дазволяць палякам дасьледаваць арыгінальныя запісы чорных скрынак і забраць абламкі ТУ 154М у Польшчу. Гэта вынік сустрэчы А. Сэрэмэта і Ю. Чайкі.

Польскія экспэрты змогуць у Расеі даследаваць арыгінальны запіс чорных скрынак прэзыдэнцкага самалёта, які разьбіўся пад Смаленскам. Гэта адзін з вынікаў сустрэчы ў Маскве генэральных пракурораў Польшчы й Расеі: Андрэя Сэрэмэта й Юрыя Чайкі. Польскія экспэрты паедуць, праўдападобна, напрыканцы траўня. Сьледчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі дазволіў таксама на падрыхтоўку транспартыроўкі абламкаў ТУ 154М з аэрадрому ў Смаленску ў Польшчу. Польскія спэцыялісты на пераломе жніўня й верасьня адправяцца ў Смаленск і падрыхтуюць плян апэрацыі.

Каркас польскага самалёта застанецца ў Расеі, пакуль ён ня будзе патрэбны расейскаму боку ў якасьці важнага доказу па справе.

яс