http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155706

Вядомая польская баскетбалістка ў коме

20.05.2011

Вядомая польская баскетбалістка Малгажата Дыдэк знаходзіцца ў стане фармакалягічнай комы. Учора ў яе спынілася сэрца дома ў аўстралійскім горадзе Брысбэйн. Малгажата Дыдэк была чальцом польскай зборнай па баскетболу, якая ў 1999 годзе стала чэмпіёнам Эўропы.  Працяглы час Дыдэк хварэе арытміяй сэрца.
Сёньня лекары спрабавалі вывесьці польку з фармакалягічнай комы, аднак гэтая спроба не ўдалася. Лячэньне Малгажаты дадаткова ўскладняе той факт, што яна на трэцім месяцы цяжарнасьці. Сёньня падчас фінальнага турніру чэмпіянату Польшчы па баскетболе сярод жанчын баскетбалісткі выйдуць на поле ў спэцыяльных майках, у знак салідарнасьці з Малгажатай.   

вс