Польшча можа ўвесьці санкцыі супраць беларускіх фірмаў, якія фінансуюць рэжым Лукашэнкі. Пра гэта сёньня заявіў міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канфэрэнцыі ў Быдгашчы, дзе праходзіць сустрэча кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Вэймарскага трохкутніка. У гэтую арганізацыю ўваходзяць Польшча, Нямеччына ды Францыя, паведамляе агенцтва РИА «Новости».
«Мы будзем павялічваць ціск на беларускі рэжым, пакуль ён ня зьменіць курс. Гэта азначае кропкавыя санкцыі супраць канкрэтных фірмаў, не агульнае эмбарга, а тое, што можа ўскладніць жыцьцё фірмам, якія фінансуюць рэжым», сказаў Сікорскі.
У рамках Вэймарскага трохкутніка міністры абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі й заявілі, што яна будзе закранута на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу, якая пройдзе ў панядзелак.
вс