http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155731

У абарону правоў хатняй жывёлы уключаюцца артысты (АЎДЫЁ)

20.05.2011

Людзі культуры гатовыя далучыцца да акцыі абароны правоў хатняй жывёлы. Па іх ініцыятыве на гэтым тыдні адбыўся ў Менску круглы стол, падчас якога была прынятая рэзалюцыя „Культурная супольнасьць за правы й абарону жывёлы”. На сустрэчы ўдзельнічала Маргарыта Пушкевіч, актывістка арганізацыі „Заасьвет”.
 
Ад 2001 году Палата прадстаўнікоў займаецца законапраектам аб ахове жывёлы. Аднак дагэтуль няма ніякага канкрэтнага рашэньня, і ні адна прапанова абаронцаў жывёл не была ўлічана. Абаронцы жывёл указваюць таксама на тое, што ў краіне нарушаюцца грамадзянскія правы на валоданьне маёмасьцю, бо рэглямэнтуе колькасьць зывёл, якіх можна мець дома. І на гэта заабаронцы паскардзіліся ў Канстытуцыйны суд.
Абаронцы жывёл прапануюць вырашэньні, якія не патрабуюць вялікіх фінансавых сродкаў, але пры гэтым ўвядуць Беларусь у лік цывілізаваных ды гуманных краін.
Дзеячы падкрэсьліваюць, што нават існуючыя законы, датычныя жывёл, у краіне не выконваюцца. Падпісанты рэзалюцыі пратэстуюць супраць мучаньня жывёл падчас адлоўліваньня й падчас ліквідацыі.

Вынікам круглага стала, што ладзіўся пад назвай „Культурная супольнасьць за правы й абарону жывёл” зьяўляецца улётка, якая будзе распаўсюджвацца сярод грамадзян, нераўнадушных да праблем жывёл. Падпісаныя лістоўкі будуць адпраўлены на адрас Адміністрацыі прэзыдэнта.

яс