У Калінінградзе прайшла першая ў гісторыі трохбаковая сустрэча міністраў замежных справаў Польшчы, Нямеччыны й Расеі. Радаслаў Сікорскі, Гіда Вэстэрвэле й Сяргей Лаўроў закранулі пытаньні польска-нямецка-расейскага супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, эканомікі, транспарту, навукі ды рэгіянальных кантактаў.
Палітыкі закранулі таксама адносіны Эўразьвязу з Расеяй ды пытаньне малога памежнага руху між паўночна-ўсходнімі ваяводзтвамі Польшчы ды Калінінградзкай вобласьцю.
Падчас прэс-канфэрэнцыі міністры замежных справаў Польшчы, Нямеччыны й Расеі супольна асудзілі рэпрэсіі беларускага рэжыму ў дачыненьні да мясцовай апазыцыі.
Тым часам, калі гаворка ідзе пра магчымае ўвядзеньне Эўразьвязам эканамічных санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, адназначнай згоды не было. Гэтая тэма будзе закранацца ў бліжэйшы панядзелак ў Брусэлі.
Гаворка ідзе пра абмежаваньні, накладзеныя на беларускія прадпрыемствы, якія падтрымліваюць або кантралююцца рэжымам Лукашэнкі.
аз