http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155748

Шэсьць сьмяротных ахвяраў тэракту ў кабульскім шпіталі

21.05.2011

У цэнтральным вайсковым шпіталі ў выніку выбуху загінулі шэсьць чалавекі, больш за 20 параненыя, - паведамілі прадстаўнікі міністэрства абароны Афганістану.

Выбух здарыўся ўначы ў адной са шпітальных палатак на тэрыторыі мэдычнай установы.

Афганскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць, што напад зьдзейсьнілі двое тэрарыстаў. Адзін зь іх прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, а другі хутчэй за ўсё надалей знаходзіцца на тэрыторыі шпіталя.

аз