http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155753

За кантрольны пакет „Белтрансгазу” Расея гатовая заплаціць 2,5 мільярды даляраў

21.05.2011

За кантрольны пакет акцыяў „Белтрансгазу” Расея гатовая заплаціць 2,5 мільярды даляраў. Пра гэта журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Пры гэтым ён дадаў, што  гэтае пытаньне „разглядаецца комплексна”.
Закранаючы будучыню чарговага буйнога прадпрыемства, „Беларуськалія”, Мясьніковіч паведаміў, што па ім падпісана праграма дзеяньняў, якая не прадугледжвае продажы „Беларуськалія”, а стварэньне дадатковых магутнасьцяў на Старобінскім і Петрыкаўскім радовішчах з мэтай павелічэньня аб’ёму здабычы калійных соляў.

кр/ БелаПАН