http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155782

Дональд Туск адчыніць новае прадстаўніцтва Польшчы ў Брусэлі

22.05.2011

У панядзелак прэм’ер-міністар Дональд Туск наведае Брусэль, дзе разам са старшынём Эўрапейскага парлямэнту Ежу Бузэкам, старшынём Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлям Барозу й кіраўніком Эўрапейскай рады Германам ван Рaмпёем адчыняць новую сядзібу пастаяннага прадстаўніцтва Польшчы пры Эўразьвязе.

Новы бьудынак прадстаўніцтва побач з важнейшымі ўсноновамі Эўразьвязу. Да моманту пакупкі будынка Міністэрствам замежных справаў Польшчы ў ім разьмяшчалася генэральная дырэкцыя бэльгійскай пошты.

Будынак каштаваў амаль 20 мільёнаў эўра. У ім будзе працаваць каля 200 чыноўнікаў, падчас польскага старшынства ў ЭЗ - 300 чалавек.

аз