Інфармацыя аб тым, што жонка й дачка лібійскага лідара Муамара Кадафі знаходзяцца ў Беларусі, афіцыйна не пацьвярджаецца.
Кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Павел Лёгкі заявіў, што ня мае інфармацыі такога роду. З гэтымі пытаньнямі ён рэкамэндаваў звяртацца ў МЗС ці Дзяржпагранкамітэт.
Пра тое, што жонка Кадафі Сафія й дачка Аіша знаходзяцца ў Беларусі, паведаміў 21 траўня тэлеканал лібійскай апазыцыі, які вяшчае з Катара, а затым — BBC.
Раней замежныя СМІ са спасылкай на дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан перадавалі, што жонка й дачка Кадафі зьбеглі ў Туніс, ратуючыся ад практычна штодзённых бамбардзіровак Трыпалі авіяцыяй НАТО.
Улады Туніса гэтыя зьвесткі абверглі.
БелаПАН / аз