http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155789

Партыя БНФ заяўляе аб пагрозе незалежнасьці Беларусі

22.05.2011

Эканамічная сытуацыя ў Беларусі й зьнешнепалітычнае становішча вакол яе пасьля 19 сьнежня 2010 года ствараюць істотную пагрозу эканамічнай і палітычнай незалежнасьці беларускай дзяржавы, -  гаворыцца ў заяве Партыі БНФ, прынятай учора на паседжаньні партыйнага Сойма.

У заяве падкрэсьліваецца, што беларускаму грамадзтву амаль невядомы зьмест перамоў і дамоўленасьцяў, якія былі дасягнутыя паміж беларускімі ўладамі й Крамлём у апошнія месяцы.

Партыя заклікае ЭЗ, ЗША й міжнародныя арганізацыі аказаць на Крэмль ціск, каб ён адмовіўся ад намераў выкарыстаць сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі „выключна для абагачэньня расейскіх алігархаў і задавальненьня ўласных геапалітычных амбіцый".

 БелаПАН / аз