http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155790

„Вясна” адзначыла 15-годзьдзе

22.05.2011

Праваабарончая арганізацыя „Вясна” адзначыла 15-годзьдзе сваёй дзяйнасьці.

„За 15 гадоў працы мы аказалі дапамогу дзясяткам тысяч чалавек, — адзначыў Алесь Бяляцкі. — Праваабаронцы й журналісты знаходзяцца на першай лініі супраціву антыдэмакратычным рэжымам, якія цынічна парушаюць правы чалавека. У дзяржаве адбываецца поўнамаштабны крызыс, але, як паказвае практыка, менавіта ў крызысныя моманты вырашаўся лёс краіны. (…) Нягледзячы на цяжкія часы, праваабаронцы будуць працаваць у любых умовах”, — заявіў лідар праваабаронцаў „Вясны” Алесь Бяляцкі.

Напярэдадні 15-годзьдзя „Вясны” праваабаронцы падрыхтавалі экспэртную ацэнку крымінальных працэсаў над удзельнікамі акцыі прастэсту 19 сьнежня, а таксама агляд-хроніку парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2010 годзе.

Праваабарончы цэнтр „Вясна” быў зарэгістраваны ў 1998 годзе. У кастрычніку 2003 года цэнтр быў ліквідаваны рашэньнем Вярхоўнага суда. Прычынай стаў удзел чальцоў арганізацыі ў назіранні за прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 года.

6 сакавіка 2004 г. ліквідаваны цэнтр „Вясна” быў прыняты ў Міжнародную фэдэрацыю правоў чалавека. Камітэт па правах чалавека ААН 24 чэрвеня 2007 года прызнаў, што, ліквідаваўшы „Вясну”, беларускія ўлады парушылі Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Афіцыйны Менск гэтае рашэньне ААН праігнараваў.

 nn.by/аз