http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155847

Кардынал Казімір Сьвёнтэк знаходзіцца ў цяжкім стане

23.05.2011

Кардынал Казімір Сьвёнтэк знаходзіцца ў цяжкім стане. Паводле Менска-Магілёўскага мітрапаліта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, за жыцьцё 97-гадовага кардынала змагаюцца дактары. Арцыбіскуп Кандрусевіч папрасіў вернікаў маліцца за здароўе кардынала Сьвёнтэка. Паводле яго, малітва можа быць таксама ўдзячнасьцю Казіміру Сьвёнтэку за тое, што ўсё жыцьцё прысьвяціў службе касьцёлу й яго адраджэньню пасьля цяжкіх часоў.
Кардынал Казімір Сьвёнтэк быў першым галавой каталіцкага касьцёлу пасьля падзеньня камуністычнай сыстэмы. Некалькі гадоў таму пайшоў на пэнсію.

вс